БЕЛ Ł РУС

Расія ноччу сарвала рэжым цішыні

6.05.2026 / 08:19

Nashaniva.com

Першая ноч цішыні, абвешчаная прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зеленскім з поўначы 6 мая, была адразу ж парушана расійскімі войскамі. Украінскія гарады атакавалі ўдарныя беспілотнікі і кіраваныя авіябомбы. Але маштаб атакі быў меншым за звычайны.

Найбольшыя наступствы зафіксаваны ў Харкаве, які раніцай атакавалі «шахеды».

 У Новабаварскім раёне дрон патрапіў у прыватны дом, што выклікала моцны пажар. Агулам пашкоджана 7 прыватных дамоў.

Вядома пра двух пацярпелых. Удары таксама зафіксаваны ў Шаўчэнкаўскім раёне горада.

Расійская авіяцыя здзяйсняла запускі КАБаў па Сумскай, Харкаўскай, Данецкай і Запарожскай абласцях.

Расія абвясціла перамір'е на 8‑9 мая. Украіна — з поўначы 6 мая. 

СПА збіла 89 са 108 беспілотнікаў, якімі Расія спрабавала атакаваць Украіну ўначы, паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

Але ёсць і прылёты: дзве ракеты «Іскандэр-М», адна ракета Х-31 і дзевяць дронаў пацэлілі ў восем розных месцаў. Таксама ў адным месцы ўпалі абломкі збітых цэляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула