БЕЛ Ł РУС

«Белавія» рыхтуецца да аднаўлення рэйсаў у ААЭ

6.05.2026 / 20:39

Nashaniva.com

Рэгулярнае авіяспалучэнне паміж Мінскам і Дубаем авіякампанія Belavia плануе аднавіць з 22 мая 2026 года пры ўмове, што будуць забяспечаныя ўмовы для бяспечнага выканання палётаў, паведаміла прэс-служба авіякампаніі.

На першапачатковым этапе рэйсы прадугледжаныя з частатой 2 разы на тыдзень па аўторках і пятніцах на самалёце Боінг 737.

Рэгулярныя рэйсы ў ААЭ не выконваліся з пачатку сакавіка пасля абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе. Тады авіяцыйныя ўлады Дубая адклікалі слоты і дазволы на палёты. У сакавіку выконваліся толькі эвакуацыйныя і вывазныя рэйсы, як і ў іншых краінах рэгіёна.

У сувязі з гэтым «Белавія» некалькі разоў працягвала прыпыненне палётаў у Дубай. Апошні раз паведамлялася, што рэгулярныя рэйсы ў і з Дубая адмяняюцца як мінімум да 20 мая.

Рашэнне аб адкрыцці паветранай прасторы над краінай улады ААЭ прынялі 3 мая.

Чытайце таксама:

У ААЭ пасля двухмесячнага перапынку адкрылі паветраную прастору

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў

У мінскім аэрапорце шукалі халеру

«Белавія» аднаўляе палёты ў Ізраіль

Каментары да артыкула