БЕЛ Ł РУС

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў

7.05.2026 / 00:26

Nashaniva.com

Стала вядома, што ў фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА з лонданскім «Арсеналам» згуляе парыжскі «Пары-Сэн-Жэрмэн».

Фота: AP Photo/Martin Meissner

У матчы ў адказ 1/2 фіналу ПСЖ згуляў з мюнхенскай «Баварыяй» у гасцях унічыю 1:1. У першым матчы парыжане святкавалі перамогу з рэдкім у футболе лікам 5:4, таму па суме дзвюх матчаў у фінал праходзяць яны.

У гэтым матчы госці адкрылі лік ужо на 3‑й хвіліне. Парыжане пайшлі ў контратаку: грузінскі легіянер Хвіча Кварацхелія прастрэліў на далёкую штангу, і Усман Дэмбеле бесперашкодна забіў.

Гол гульца «Баварыі» Гары Кейна, забіты ажно на 94‑й хвіліне, у дададзены арбітрам час, звёў вынік матча да нічыйнага, але агульную сітуацыю для яго каманды выправіць не змог.

У іншым паўфінальным матчы ў адказ лонданскі «Арсенал» 5 мая мінімальна перамог мадрыдскі «Атлетыка» з лікам 1:0 і па суме двух матчаў (2:1) прайшоў у фінал.

Фінал адбудзецца 30 мая 2026 года ў Будапешце на стадыёне «Пушкаш Арэна».

Для ПСЖ ён стане ўжо другім запар. У мінулым годзе ў Мюнхене французскі клуб выйграў у міланскага «Інтэра» з пераканаўчым лікам 5:0 і стаў уладальнікам кубка.

Чытайце таксама:

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»

Петыцыя, якая заклікае «Рэал» разарваць кантракт з Мбапэ, набрала больш за 12 млн подпісаў

Амерыканскі тэлеканал прапануе 50 тысяч даляраў за прагляд усіх матчаў чэмпіянату свету па футболе

Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з Буркіна-Фасо

Каментары да артыкула