БЕЛ Ł РУС

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі

7.05.2026 / 08:29

Nashaniva.com

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што асабіста плануе пераконваць Дональда Трампа накіраваць іх на ўсход, піша Politico.

Гітанас Наўседа і Караль Наўроцкі падчас наведвання сумесных вучэнняў. Фота: Damian Lemanski / Bloomberg via Getty Images

«Калі прэзідэнт Дональд Трамп вырашыць скараціць амерыканскую ваенную прысутнасць у Германіі, то мы ў Польшчы гатовыя прыняць амерыканскіх салдат», — заявіў Караль Наўроцкі падчас вучэнняў NATO у Літве.

Ён дадаў, што ў Польшчы ўжо ёсць «гатовая інфраструктура» для такога кроку.

«Я думаю, што задача прэзідэнта Польшчы, дзеля Польшчы, а таксама дзеля ўсёй Еўропы, заключаецца ў тым, каб пераканаць прэзідэнта Дональда Трампа ў тым, што, прыняўшы такое рашэнне адносна колькасці войскаў у Германіі, ён павінен пакінуць гэтых салдат у Еўропе, гэта значыць у Польшчы, у адной з краін Балтыі або ў іншым рэгіёне», — заявіў Наўроцкі.

Гэтую пазіцыю падтрымаў таксама прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

«Перш за ўсё, мы хочам, каб амерыканскія салдаты заставаліся ў Еўропе. Важна, каб Вашынгтон працягваў надаваць увагу рэгіёну, таму саюзнікі па NATO павінны зрабіць усё, каб Злучаныя Штаты не адвярнуліся ад Еўропы», — сказаў ён.

Наўседа запэўніў, што яго краіна гатовая прыняць больш саюзных сіл, дадаўшы, што чакае размяшчэння ў Літве 5000 нямецкіх вайскоўцаў да канца 2027 года. Зараз у Літве знаходзіцца больш за 1000 амерыканскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула