БЕЛ Ł РУС

Паміж Мінскам і Каірам хочуць запусціць прамы авіярэйс

7.05.2026 / 09:36

Nashaniva.com

Беларусь і Егіпет разглядаюць арганізацыю прамога рэйса паміж Мінскам і Каірам. Пра гэта па выніках пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі паведаміў яе старшыня, кіраўнік МАРГ Артур Карповіч, піша БелТА.

Фота: Lookby.Media

Артур Карповіч падкрэсліў, што прамое авіязлучэнне паміж Каірам і Мінскам будзе садзейнічаць развіццю турызму. Да гэтага паміж Беларуссю і Егіптам выконваліся прамыя чартарныя рэйсы з Мінска і рэгіянальных аэрапортаў на курорты Шарм-аль-Шэйх і Хургадай. Асноўным перавозчыкам выступае «Белавія».

Акрамя таго, бакі на пасяджэнні разглядалі перспектыву сумеснай зборкі тэхнікі, нарошчвання экспарту, а таксама ўдзел егіпецкага боку ў беларускіх праектах. У прыватнасці, паводле слоў Артура Карповіча, Беларусь разглядае Егіпет як хаб для выхаду беларускай прамысловасці на Афрыканскі кантынент.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула