У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны
Яна была ў адзенні, патанула побач з берагам.
Цела пенсіянеркі заўважыў учора ноччу выпадковы мінак усяго ў адным метры ад берага.
Ратавальнікі, што выехалі на выклік да ракі Мухавец, з паверхні вады выцягнулі жанчыну. Яна была цалкам апранутая. Паведамляецца, што глыбіня ў гэтым месцы складала каля 1,5 метра. Жанчыне было 82 гады.
Цяпер высвятляюцца абставіны і прычыны гібелі жанчыны.