БЕЛ Ł РУС

Прапанавалі замацаваць заканадаўча абавязак браць удзел у перапісе

7.05.2026 / 13:18

Nashaniva.com

Абавязак удзельнічаць у перапісе насельніцтва прапануюць замацаваць на ўзроўні закона. Гэта вынікае з законапраекта аб змяненні закона «Аб перапісе насельніцтва», які сёння быў прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, піша БелТА.

«У законе «Аб перапісе насельніцтва» прапануецца замацаваць права рэспандэнтаў ведаць мэту правядзення перапісу насельніцтва і абавязак прымаць у ім удзел», — сказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, прадстаўляючы законапраект у Авальнай зале.

Такім чынам, замацаванне абавязку рэспандэнтаў удзельнічаць у гэтым мерапрыемстве дазволіць акцэнтаваць увагу на неабходнасці ўдзелу ў перапісе насельніцтва, павысіць адказнасць і свядомасць пры прадстаўленні дакладных першасных статыстычных даных, сказала Іна Мядзведзева.

Таксама яна сёння распавяла, што ў кастрычніку 2027 года пройдзе пробны перапіс у Бабруйскім раёне.

Перапісы насельніцтва ў Беларусі раз на 10 гадоў, папярэдні быў у кастрычніку 2019 года. Перапіс зафіксаваў, што ў краіне жыло 9 млн 413 тысяч чалавек. Паводле перапісу 2009 года, было 9 млн 503,8 тысяч. 

Згодна са звесткамі Белстата, на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі жыло 9 млн 46 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула