БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна люстэркава адкажа на расійскія ўдары

7.05.2026 / 13:30

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны заявіў, што Расія другі дзень парушае абвешчаны Кіевам з 6 мая рэжым цішыні.

Фота: Byron Smith / Getty Images

«Удары Расіі па ўкраінскіх гарадах дэманструюць, што Расія сур’ёзна не разглядае магчымасць спынення агню. Зафіксаваныя значныя пашкоджанні грамадзянскіх аб’ектаў у Харкаўскай, Сумскай, Данецкай і Херсонскай абласцях. (…) Усё гэта сведчыць пра тое, што Расія не разглядае сур’ёзна магчымасць спынення агню, і адзінае, што працягвае турбаваць расійскае кіраўніцтва, — гэта кароткатэрміновая цішыня на Краснай плошчы. Расія працягвае забіваць людзей і цалкам неадэкватна турбуецца толькі пра некалькі гадзін цішыні ў адной частцы Масквы», — сказаў Зяленскі ў звароце 7 мая.

Зяленскі папярэдзіў, што Украіна будзе дзейнічаць люстэркава, і заклікаў да канкрэтных крокаў для завяршэння вайны.

«Мы прапаноўвалі цішыню з 00:00 6 мая. Учора і сёння гэты рэжым парушаецца Расіяй. У люстэркавым парадку і ў адказ на расійскія ўдары — нашы далёкабойныя санкцыі, у адказ на гатоўнасць Расіі перайсці да дыпламатыі будзем ісці шляхам дыпламатыі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула