Два чалавекі загінулі на пажары ў Лагойскім раёне
Пажар здарыўся сёння ноччу з адной з вёсак.
Полымя ахапіла жылы дом, гаспадарчыя пабудовы, а таксама знішчыла аўтамабіль, прыпаркаваны каля дома.
У агні загінулі два чалавекі: мужчына 1944 года нараджэння і яго жонка 1949 года нараджэння.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група з прыцягненнем спецыяліста-крыміналіста Дзяржкамітэта судовых экспертыз.