БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы з'явіліся беларускія маліны па 160 рублёў за кілаграм

7.05.2026 / 15:19

Nashaniva.com

Прадаюць ягады ў невялікіх латках па 125 грам, каб цана не так шакавала.

За адну ўпакоўку просяць 20 рублёў. У пераліку на кілаграм атрымліваюцца 160 рублёў, піша Tochka.by.

Маліны сабраныя ў вёсцы Волмечка Дзяржынскага раёна. Запакаваныя яны акурат у Дзень працы — 1 мая. Захоўвацца могуць усяго 8 сутак. Магчыма, праз некалькі дзён кошт і знізяць.

Дарэчы, на рынку ёсць і іспанскія маліны, якія каштуюць столькі ж — 20 рублёў за невялікі латок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула