Затрыманых у часе анлайна віцебскіх трэш-стрымераў адправілі прыбіраць мемарыял
У канале затрыманых трэш-стрымераў з'явілася відэа, як яны прыбіраюць мемарыял у Копцях. Калі было знята відэа, невядома. Але з'явілася яно пасля іх рэзананснага затрымання групай захопу ў часе трансляцыі.
Затрыманых у Віцебску трэш-стрымераў, выглядае, адправілі прыбіраць мемарыял у Копцях, заўважыў канал «Витебск, я гуляю!» Адпаведнае відэа з'явілася ў іх канале.
Перад гэтым вядомых віцебскіх трэш-стрымераў падчас эфіру затрымала група захопу.
Як бачна з запісу, міліцыянты трапілі на анлайн.
За кадрам было чутно, што затрыманым загадалі паўзці.
Цяпер жа на іх ютуб-канале размясцілі відэа, як яны адправіліся прыводзіць у парадак мемарыял у Копцях пад Віцебскам.
Іх кіраўніком падчас добраўпарадкавання стаў віцебскі блогер і настаўнік гісторыі Андрэй Кулябкін, які запомніўся прапановаю выдаваць даведкі для карыстання інтэрнэтам.