БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць

7.05.2026 / 17:00

Nashaniva.com

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін увечары 8 мая правядзе «сяброўскую вячэру» з Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас яе бакі маюць абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама міжнародныя і рэгіянальныя праблемы.

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Ушакоў заявіў, што Лукашэнка з Пуціным дамовіліся правесці сустрэчу 8 мая падчас тэлефоннай размовы і Пуцін, маўляў, заўсёды рады візітам госця з Мінска:

«Яны вырашылі, што гэта ўдалы момант правесці, адсвяткаваць разам гэтую дату і заадно пагаварыць па надзённых справах, якія назапасіліся. Мы заўсёды рады вітаць Аляксандра Рыгоравіча, ён часты госць у нас».

Раней той жа Ушакоў паведаміў, што сёлета на святкаванне 9 Мая ў Маскву, калі не лічыць Лукашэнкі, прыедуць толькі тры лідары міжнародна прызнаных дзяржаў: прэзідэнт Лаоса Тханглун Сісуліт, вярхоўны правіцель Малайзіі Ібрагім Ісмаіл і прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца.

Чытайце таксама:

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам

Парад у Маскве ўсё ж будзе, і Лукашэнка на яго паедзе

Каментары да артыкула