У Мінску адкрыўся Музей гадзіннікавай справы
У Мінску пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся Музей гадзіннікавай справы Беларусі — адзіны ў краіне музей, прысвечаны гісторыі гадзіннікаў і гадзіннікавай вытворчасці, паведамляе тэлеканал СТБ.
Фота: СТБ
Экспазіцыя Мінскага гадзіннікавага завода «Луч» расказвае пра развіццё гадзіннікавай справы на беларускіх землях — ад старажытных сонечных гадзіннікаў да сучасных механізмаў. У музеі прадстаўлена больш за 200 экспанатаў, у тым ліку калекцыя ўласных гадзіннікаў, якая ахоплівае перыяд з 1955 года.
Пасля рэканструкцыі музей пашырылі і дадалі новыя экспанаты, каб зрабіць яго больш цікавым для наведнікаў. Сярод рэдкіх прадметаў ёсць дэталь ад вежавых гадзіннікаў з касцёла ў Гродне, а таксама макеты старажытных сонечных гадзіннікаў з іншых музеяў свету.
Прадстаўнікі завода адзначаюць, што прадукцыя «Луча» прадаецца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Германіі і краінах Азіі. Таксама паведамляецца, што неўзабаве ў продаж паступіць сумесная калекцыя гадзіннікаў з БелАЗам.
Чытайце таксама:
Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына
Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў
Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў
Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва