БЕЛ Ł РУС

У Віцебску пад машыну трапіла пяцігадовае дзіця

7.05.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Прыкладна ў 18:00 7 мая на вуліцы Лазо, каля дома №7, кіроўца аўтамабіля Nissan (1987 года нараджэння) збіў 5‑гадовае дзіця, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Як паведамляецца, дзіця раптоўна выбегла на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля, а кіроўца не паспеў зрэагаваць.

Дзіця атрымала траўмы і было дастаўлена ў медыцынскую ўстанову для аказання дапамогі.

Па факце здарэння зараз праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула