БЕЛ Ł РУС

Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі

8.05.2026 / 07:44

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША паэтычна пракаментаваў апошнія падзеі вакол Ірана.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

ЗША і Іран абмяняліся ўдарамі — Іран атакаваў караблі ў Армузскім праліве, а ЗША — наземную інфраструктуру. Трамп пракаментаваў сітуацыю.

«Тры амерыканскія эсмінцы сусветнага класа паспяхова прайшлі праз Армузскі праліў, нягледзячы на атаку. Ніводны з караблёў не атрымаў пашкоджанняў, тады як іранскія сілы, што нападалі, панеслі сур’ёзныя страты. Яны былі цалкам знішчаныя разам з мноствам малых катэраў, якімі Іран цяпер спрабуе замяніць свой фактычна абезгалоўлены флот. Гэтыя судны хутка і эфектыўна пайшлі на дно.

Па нашых эсмінцах былі выпушчаныя ракеты, аднак усе яны былі лёгка перахопленыя. Гэтак жа былі знішчаныя і дроны — іх спальвалі проста ў паветры. Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі.

Любая нармальная краіна дазволіла б гэтым эсмінцам бесперашкодна прайсці, але Іран — ненармальная краіна. Ёю кіруюць фанатыкі, і, калі б у іх з’явілася магчымасць ужыць ядзерную зброю, яны зрабілі б гэта без ваганняў. Але такой магчымасці ў іх ніколі не будзе. І гэтак жа, як мы нанеслі ім удар сёння, у будучыні мы адкажам яшчэ больш жорстка і значна больш разбуральна, калі яны не падпішуць пагадненне неадкладна», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула