БЕЛ Ł РУС

Даўгінаўскі тракт пашыраць

8.05.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Распрацаваны праект пашырэння ўчастка Даўгінаўскага тракта ў Мінску ад завулка Чарвякова ў бок Старавіленскага тракта. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Валерый Вараніцкі, пішуць Мінск-навіны.

— Распрацаваны адпаведны праект. Мы падзялілі яго на тры этапы. Зараз прыступілі да першага: пераносіцца разваротнае кола трамваяў. Да канца года яго завершым і паралельна будзем працаваць над другім і трэцім этапамі. У планах — правесці рэканструкцыю гэтага ўчастка вулічна-дарожнай сеткі да канца наступнага года, — адзначыў Вараніцкі.

У гэтай жа частцы раёна ідуць пашырэнне і рэканструкцыя вуліцы Карастаянавай з працягам яе да МКАД. Адзін участак ужо ўведзены ў эксплуатацыю. Усе работы плануецца завяршыць у наступным годзе. Гэтыя меры здымуць транспартную нагрузку з напрамку ў бок мікрараёна Паўночны.

— Акрамя таго, актыўнымі тэмпамі ў горадзе вядзецца будаўніцтва метро (у прыватнасці, станцыі трэцяй лініі на плошчы Бангалор, каля парку Дружбы народаў). Зараз праектуецца чацвёртая ветка, прадугледжваецца будаўніцтва дзвюх станцый на вуліцы Арлоўскай. З улікам рэканструкцыі Даўгінаўскага тракта людзям будзе зручна дабірацца да метро, — дадаў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула