БЕЛ Ł РУС

Праз падкоп і калючы дрот: літоўскія памежнікі затрымалі 18 нелегальных мігрантаў

8.05.2026 / 10:15

Nashaniva.com

18 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі пранікнуць у Літву з Беларусі праз падкоп у Варэнскім раёне, што мяжуе з Гродзенскім раёнам.

Мігранты вылазяць з падкопа злева на скрыншоце

17 мігрантаў прадставіліся грамадзянамі Афганістана. Толькі ў 3 з іх былі пашпарты гэтай краіны, у астатніх дакументаў не было. Яшчэ адзін мігрант заявіў пагранічнікам, што ён грамадзянін Шры-Ланкі, але таксама не меў дакументаў, піша Delfi.lt.

Для ўсіх 18 затрыманых, як гэта робіцца заўсёды, была праведзена індывідуальная ацэнка. У ходзе ацэнкі пагранічнікі ўстанавілі, што ніякай пагрозы для замежнікаў няма. Пасля разгляду ўсіх абставін было прынята рашэнне не дапускаць гэтых мігрантаў у Літву і вярнуць іх у Беларусь у адпаведнасці з законам.

Непадалёк ад месца затрымання замежнікаў на мяжы з Беларуссю пагранічнікі спынілі аўтамабіль Audi A6 з літоўскімі нумарамі. За рулём знаходзіўся 41‑гадовы грамадзянін Украіны ў суправаджэнні 33‑гадовай грамадзянкі Украіны.

Паводле папярэдніх звестак, гэтыя асобы, якія легальна знаходзіліся ў Літве, прыбылі, каб забраць 7 мігрантаў, якія праніклі ў краіну паўзком. Грамадзяне Украіны былі затрыманыя пагранічнікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула