БЕЛ Ł РУС

Банкрутуе буйны мясны завод

8.05.2026 / 11:21

Nashaniva.com

Даўгі на агульную суму ў 740 тысяч рублёў трэба пагасіць у чатыры чэргі. 

У Эканамічным судзе Магілёўскай вобласці завяршылі справу буйной мясаперапрацоўчай кампаніі «Барскае мяса плюс». Інфармацыя з'явілася на сайце Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве, піша «Точка».

Прадстаўнікі кампаніі звярнуліся ў суд восенню 2025-га, каб запусціць працэдуру банкруцтва. Праз паўгода суд прыняў рашэнне аб завяршэнні ліквідацыйнай вытворчасці завода.

Як высветлілася ў працэсе скасавання кампаніі, яе ўладальнік мае даўгі перад крэдыторамі, з якімі не так проста разлічыцца. З дакумента вынікае, што ў кіраўніка кампаніі няма аўто ці нерухомасці.

У той жа час ён пераплаціў у бюджэт больш за 17 тысяч рублёў. Гэтая сума была адкліканая і накіравана на выплату заробкаў работнікам вытворчасці.

Даўгі на агульную суму ў 740 тысяч рублёў трэба пагасіць у чатыры чэргі. 

Кампанія «Барскае мяса плюс» працавала з 2020 года ў Магілёўскай вобласці і займалася вытворчасцю каўбас і іншай мясной прадукцыі. На сайце пазначана, што фірма валодала пяццю фірмовым крамамі.

Раней стала вядома аб ліквідацыі вытворчасці ў Брэсцкай вобласці. У сярэдзіне лютага была распачатая справа аб банкруцтве супольнага беларуска-польскага прадпрыемства «Тракоб».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула