БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку

8.05.2026 / 15:11

Nashaniva.com

Дзяўчынку назвалі Віві.

Фота: інстаграм Кэралайн Левіт

Прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кэралайн Левіт нарадзіла другое дзіця. Першага мая нарадзілася дзяўчынка Вівіяна — або «Віві». Пра гэта Левіт паведаміла ў сваім профілі ў Instagram, на які падпісаны тры мільёны чалавек, піша Bild.

«Яна ідэальная і здаровая, а яе старэйшы брат з радасцю прывыкае да жыцця са сваёй новай маленькай сястрычкай. Мы атрымліваем асалоду ад кожнага моманту ў нашай шчаслівай бурбалцы нованароджанага», — напісала Левіт.

Бацька дзіцяці — дэвелопер у сферы нерухомасці Нікалас Рыча. У пары ўжо ёсць сын — Ніка, які нарадзіўся ў ліпені 2024 года.

Левіт — самая маладая прэс-сакратарка ў гісторыі Белага дома і першая, якая займала гэтую пасаду, будучы цяжарнай. Пра сваю цяжарнасць яна паведаміла ў снежні: «Самы вялікі калядны падарунак, пра які мы толькі маглі марыць».

Пакуль Левіт знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, прэс-канферэнцыі праводзяць члены кабінета.

Дзяржсакратар Марка Рубіа упершыню выступіў у гэтай ролі 5 мая — адзін з чыноўнікаў Белага дома назваў яго «прыроджаным талентам» і пахваліў яго пазіцыю па Іране.

Неўзабаве ролю прэс-сакратара павінен выканаць і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс. Міністр фінансаў Скот Бэсент і іншыя палітыкі таксама могуць далучыцца — «магчыма, нават сам прэзідэнт», — паведаміў адзін амерыканскі чыноўнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула