БЕЛ Ł РУС

У Беларусі збіраюцца змяніць умовы працы фермераў

8.05.2026 / 16:24

Nashaniva.com

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вынесла на грамадскае абмеркаванне новы законапраект аб сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках. Дакумент вызначае іх прававы статус, парадак стварэння, працы, рэарганізацыі і ліквідацыі, а таксама правы і абавязкі заснавальнікаў і членаў гаспадарак, піша Myfin.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Праект закона прадугледжвае некалькі новых магчымасцяў для фермераў. У прыватнасці, ім хочуць дазволіць:

Таксама плануецца распаўсюдзіць на фермерскія гаспадаркі дзяржаўную падтрымку, якой ужо карыстаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі.

Акрамя таго, райвыканкамы змогуць заключаць з фермерамі спецыяльныя дамовы аб развіцці вытворчасці сельгаспрадукцыі. Мяркуецца, што гэта дапаможа больш эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, прыцягваць гаспадаркі да інвестыцыйных і сацыяльных праектаў, а таксама да стварэння запасаў бульбы і агародніны.

Грамадскае абмеркаванне законапраекта будзе праходзіць з 8 да 18 мая на Прававым форуме Беларусі.

Чытайце таксама:

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад

Як дыпламаваны юрыст завёў дойны статак і стаў папулярным сельскім блогерам

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку

За палітыку асудзілі маладога валожынскага фермера

Каментары да артыкула