БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

9.05.2026 / 14:53

Nashaniva.com

Таццяну Стасеву затрымалі яшчэ ў маі 2025 года.

Таццяна Стасева. Фота з яе Аднакласнікаў

Таццяне Стасевай 59 гадоў. Яна мінчанка. У 1983 годзе скончыла школу №123, а пасля паступіла ў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер БДУІР), які скончыла ў 1988-м. У Таццяны ёсць дарослыя дачка і сын.

Спадарыня Таццяна любіць бавіць час на лецішчы, займацца агародам і хадзіць у грыбы ды ягады. Таксама падарожнічае па Беларусі.

Спакойнае жыццё мінчанкі перапынілася 21 мая 2025 года, калі яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Па звестках праваабаронцаў, крымінальны пераслед пенсіянеркі звязаны са справай праекта «Беларускі Гаюн».

Таццяну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на прычынне шкоды Беларусі) і ч. 1 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Па гэтых артыкулах ёй маглі прысудзіць толькі калонію. Нядаўна прысуд уступіў у сілу.

Чытайце таксама:

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Каментары да артыкула