БЕЛ Ł РУС

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні

9.05.2026 / 07:42

Nashaniva.com

Прадстаўнікі дзвюх краін могуць сустрэцца ў Ісламабадзе, каб аднавіць мірныя перамовы, паведаміла WSJ.

Photo by Win McNamee/Getty Images

Паводле інфармацыі суразмоўцаў выдання, ЗША і Іран разам з пасярэднікамі працуюць над аднастаронкавым мемарандумам з 14 пунктаў, які вызначыць параметры перамоў. Яны разлічаны на адзін месяц і накіраваны на спыненне канфлікту.

Таксама важна ведаць яшчэ некалькі момантаў пра гэтыя перамовы:

Некалькі гадзін таму прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў паразмаўляў з журналістамі. Ён заявіў, што чакае паведамлення аб рашэнні Ірана адносна месячных перамоў ужо ў пятніцу ўвечары.

«Верагодна, сёння ўвечары я атрымаю ліст. Пабачым, як усё пойдзе. Хутка даведаемся», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула