БЕЛ Ł РУС

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне

9.05.2026 / 08:05

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што вельмі хацеў бы ўбачыць заканчэнне расійска-ўкраінскага канфлікту.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для мірных перамоваў па Украіне

«Я пайшоў бы на гэта, калі б думаў, што гэта дапаможа. Я б зрабіў гэта», — сказаў Трамп журналістам, адказваючы на пытанне пра гатоўнасць накіраваць амерыканскіх перамоўшчыкаў у Расію.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што вельмі хацеў бы ўбачыць заканчэнне расійска-ўкраінскага канфлікту.

Заява Трампа прагучала пасля таго, як памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў пацвердзіў згоду Расіі на ініцыятыву Трампа аб перамір’і з Украінай з 9 па 11 мая і правядзенні ў гэты перыяд абмену паміж бакамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула