БЕЛ Ł РУС

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый

9.05.2026 / 09:03

Nashaniva.com

Польская сетка медыцынскіх лабараторый Laboratoria Medyczne Optimed з 20‑гадовым досведам працы 3 мая пацярпела ад атакі хакераў з Беларусі, у выніку якой асабістыя дадзеныя і медыцынская інфармацыя кліентаў магла патрапіць да злачынцаў, піша «Белсат».

«Паведамляем аб парушэнні персанальных даных, якое можа несці высокую рызыку для правоў і свабод асоб, даныя якіх мы апрацоўваем», — напісала на сваім сайце лабараторыя Optimed.

Паводле інфармацыі лабараторыі, кібератаку зладзіла група кіберзлачынцаў з Беларусі.

«Папярэдні аналіз паказаў, што арганізаваная група кіберзлачынцаў з Беларусі атрымала доступ да сістэмы — нельга выключаць, што неўпаўнаважаныя асобы маглі атрымаць доступ да дадзеных, якія там захоўваліся», — піша лабараторыя.

Кіберзлачынцы маглі атрымаць доступ да вельмі важнай персанальнай інфармацыі — нумара PESEL, імя і прозвішча, адраса, медыцынскіх звестак (у тым ліку вынікаў аналізаў і стану здароўя).

Пасля выяўлення інцыдэнту закранутыя сістэмы ізалявалі і ўкаранілі дадатковыя меры бяспекі. Тым, хто карыстаўся паслугамі лабараторыі, рэкамендуюць «неадкладна заблакаваць нумар PESEL» і вельмі ўважліва ставіцца да электронных лістоў і званкоў са спробамі атрымаць дадатковую інфармацыю ад вас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула