БЕЛ Ł РУС

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі

9.05.2026 / 16:04

Nashaniva.com

Віцебская прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава ў сваім тэлеграм-канале паскардзілася, што падчас святкавання 9 мая ўзнік канфлікт вакол раздачы георгіеўскіх стужак, і апублікавала адпаведнае відэа.

Скрыншот з відэа

Прарасійскія актывісты разам з чалавекам, які трымаў партрэт Сталіна, раздавалі стужкі дзецям і дарослым і ўгаворвалі іх браць.

У пэўны момант да іх падышлі жанчыны і заявілі, што георгіеўскія стужкі «не падыходзяць да формы», бо ў Беларусі выкарыстоўваецца іншая сімволіка. У адказ актывісты пачалі спрачацца і нагадваць пра агульную гісторыю вайны.

«Мы ваявалі, я не спрачаюся, але ў нас іншая атрыбутыка», — адказала адна з жанчын.

Мірсалімава гаворыць, што некаторыя прадстаўнікі афіцыйных структур паводзілі сябе агрэсіўна і перашкаджалі раздачы стужак. Паводле яе слоў, раней такіх сітуацый яна не заўважала.

Летась Аляксандру Лукашэнку двойчы даводзілася тлумачыць слабае выкарыстанне георгіеўскіх стужак у Беларусі — перад самім Уладзімірам Пуціным і расійскім паслом Барысам Грызловым.

Чытайце таксама:

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай

Каментары да артыкула