БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

9.05.2026 / 19:21

Nashaniva.com

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховага жылога дома 1993 года пабудовы абваліўся фрагмент жалезабетоннага парапета памерам прыкладна 0,4 на 3 метры, паведаміла прэс-служба МНС.

Фота: t.me/ndsmi

Інцыдэнт адбыўся 8 мая ў 19‑м мікрараёне Жлобіна. Абломкі ўпалі на прыбудаваны аднапавярховы магазін «Капеечка». У выніку пашкоджаныя дах і падвесная столь гандлёвага аб’екта. Пацярпелых няма, але праца крамы часова прыпыненая.

Фота: t.me/ndsmi

Паводле папярэдняй версіі, прычынай абрынання стаў натуральны знос канструкцый будынка.

Фота: t.me/ndsmi

Пасля здарэння ў горадзе стварылі працоўную групу пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама. Спецыялісты плануюць абследаваць усе парапеты дома і вырашыць, ці патрэбныя іх дадатковае мацаванне або поўная замена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула