БЕЛ Ł РУС

Дзяржрэгістрацыі электронных паштовых скрыняў не будзе

7.06.2010 / 17:48

Заявілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

У Беларусі не плануецца ўводзіць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю электронных паштовых скрыняў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Дзяржрэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў прадугледжваецца указам №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» ад 1 лютага 2010 года.

Першапачаткова планавалася, што скрыні электроннай пошты, у тым ліку фізічных асоб, будуць падлягаць рэгістрацыі.

«Па выніках перамоваў, якія прайшлі з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання было прынята рашэнне аб адмене абавязковай рэгістрацыі паштовых скрыняў.

Гэта тычыцца як юрыдычных, так і фізічных асобаў», — растлумачылі ў міністэрстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула