БЕЛ Ł РУС

На Сожы ў Гомелі ледзь не патанулі два чалавекі

9.05.2026 / 21:21

Nashaniva.com

8 мая ў Гомелі на Сожы ледзь не патанулі двое маладых мужчын. Іх удалося выратаваць супрацоўнікам Таварыства ратавання на водах.

Фота: t.me/osvodrs

Увечары ў службу выратавання паступіла паведамленне, што ў рацэ тонуць людзі. Ратавальнікі хутка прыбылі на месца і дасталі з вады двух мужчын 2001 і 2003 гадоў нараджэння. Пасля гэтага іх перадалі медыкам.

Фота: t.me/osvodrs

Паводле інфармацыі Таварыства ратавання на водах, адзін з сяброў вырашыў пераплысці раку, але не разлічыў сілы. Другі кінуўся яму на дапамогу, аднак таксама пачаў тапіцца. На шчасце, ратавальнікі паспелі своечасова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула