У Наваполацку на ЦЭЦ загарэўся трансфарматар
У Наваполацку ратавальнікі выязджалі па задымленне на тэрыторыі мясцовай цеплаэлектрацэнтралі.
На месцы здарэння працавала 11 адзінак спецтэхнікі.
Кароткае замыканне адбылося ў трансфарматары напружання. Гэта выклікала моцнае задымленне, аднак адкрытага агню ўдалося пазбегнуць — адбылося самазатуханне, паведамляе МНС.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Дакладныя прычыны замыкання зараз высвятляюцца.