Якому алкаголю аддаюць перавагу спажыўцы ў розных краінах
На аснове даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя праект visualcapitalist стварыў карту, якая падзяляе спажыванне алкаголю на чатыры ключавыя катэгорыі: піва, моцны алкаголь, віно і іншыя алкагольныя напоі, якія для зручнасці параўнання былі пераведзеныя ў літры чыстага алкаголю на душу насельніцтва, піша Thinktanks.pro.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Johannes Simon / Getty Images
Як відаць з прыведзеных даных, піва дамінуе ў многіх частках свету, асабліва ў Еўропе, Амерыцы і некаторых рэгіёнах Афрыкі. Таксама піва з’яўляецца найбольш распаўсюджаным алкагольным напоем у Польшчы і Украіне.
Моцныя алкагольныя напоі дамінуюць ва Усходняй Еўропе і некаторых рэгіёнах Азіі. Жыхары Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі аддаюць перавагу менавіта моцным спіртным напоям.
Спажыванне віна дамінуе ў рэгіёнах з моцнымі вінаробнымі традыцыямі. Напрыклад, Паўднёвая і Заходняя Еўропа, а таксама некаторыя рэгіёны Паўднёвай Амерыкі вылучаюцца як сусветныя цэнтры вінаробства.
Чытайце таксама:
Урад узмацніў кантроль за якасцю алкаголю
Змяніліся мінімальныя цэны на моцны алкаголь
Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў