БЕЛ Ł РУС

«Ноч музеяў—2026» — афіша (каля) літаратурных падзей у Мінску

12.05.2026 / 09:13

Nashaniva.com

16 траўня пройдзе традыцыйная «Ноч музеяў» і літаратурныя музеі Мінску не стануць выключэннем.

Музей Якуба Коласа, Музей Максіма Багдановіча і Літаратурны музей падрыхтавалі размаітыя праграмы: ад ценявога тэатру паводле твораў Пятра Васючэнкі да выступаў Іллі Шынкарэнкі, капэлы Алеся Лася і гурта «Барысаўскі тракт», піша «Будзьма».

Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча сёлета абраў касмічную тэматыку і таму праграма мерапрыемстваў носіць назву «Зорны час». Наведвальнікаў чакаюць з 17 гадзіны, калі пачынаюцца забавы для дзяцей.

Для самых маленькіх пройдзе паказ спектакля Таццяны Крыцкай «Палахлівае мышаня» і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой — «Касмічныя прыгоды Вухуціка».

Можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас.

А 19‑й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:

музычныя выступы фолк-праекта «BRAMA MORA» і Іллі Шынкарэнкі;
* модны паказ брэнда «Tikota» і яго стваральніцы Кацярыны Бязрукавай;
* інтэлектуальныя забаўкі — квіз «Дакрануцца да зор» і квэст «Выканаць немагчыма»;
* монаспектакль Аляксея Кулакова «Грамадзянін Месяца » і ценявы тэатр «Зорны ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
* лекцыя астрафізіка Аляксандра Мурашкі і стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
* курс «літаратурнай касмаграфіі» ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.

«І гэта яшчэ не ўсё!» — інтрыгуюць супрацоўнікі музея і запрашаюць завітаць да іх у госці.

Уваходны квіток — 20 рублёў і 15 рублёў для дзяцей (да трох гадоў — бясплатна)
Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адмысловую праграму «Кола(с) часу», калі музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам. Кола(с) часу спыняецца на імгненне і сядзіба Якуба Коласа ажывае інакш: з музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй. 

15:00—15:30 — тэатр пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу»

 15.30; 16.15; 17.00 — батлеечная інтэрмедыя «На Юр’я» ад арт-гурта «Церніца»

 15:00—17:00 — гульня-квэст «У грыбы з дзядзькам Якубам» (кожную гадзіну)

 15:00—17:00 — майстар-класы для дзяцей і дарослых (кожную гадзіну)

 16:00—17:00 — куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі карцін Барыса Аракчэева «Вобразы родныя мілага краю».

 17:00—18:00 — прэзентацыя «Выстаўкі адной карціны»(1926г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

 17:00—18:00 — прэзентацыя выстаўкі «Годны Народны» з фондаў музея Якуба Коласа

19.30, 20.00, 20.30 — аўтарская экскурсія «Сны Якуба Коласа» (аплачваецца асобна — 10 р.) ад галоўнай захавальніцы фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч. Гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а з сямейных успамінаў. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным «мірным прытулку». Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі.

Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шуму.

Запіс на экскурсію:
19.30 — https://forms.gle/zCXQsrZCFNR7i3Sp8
20.00 — https://forms.gle/2E79qC8RxEBSwMS18
20.30 — https://forms.gle/TSK41pau1ZQAAige9

18:30—19:00 — Зона каля экспазіцыі «У хвалях няспыннага руху…». Традыцыйныя беларускія спевы ад фальклорнага гурта «Соль».

19:00—20:00 — Зона каля часовай экспазіцыі «У хвалях няспыннага руху…». Традыцыйныя беларускія танцы ад Капэлы традыцыйнай музыкі «Анягож». 

20:00—21:00 — канцэрт барочнай музыкі ад Алеся Лася.
Усе наведвальнікі змогуць даведацца шмат цікавага пра гісторыю беларускай музыкі, пачуць музыку эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, вядома ж, змогуць патанчыць.

Адрас: вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Агульны ўваходны білет — 15 бел. руб.
Падрабязнасці тут: kolasmuseum.by

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 16 мая з 18:00 да 23:00 (каса да 22:30) завітаць на інтэрактыўную праграму «Вечар белых ружаў».

Прэзентацыя часовай экспазіцыі «Купалаў дом — 100!», прысвечанай 100‑годдзю набыцця паэтам дома, на месце якога паўстаў музей.

18:00-22:00 — Квэст «Дамы́ і да́мы». Выдатная магчымасць прымяніць кемлівасць і знаходлівасць. Па выніках квэсту будзе праведзены розыгрыш прызоў!

18:30 — «Госці Янкі Купалы: сучасны выгляд»: дэфіле ад студэнтаў кафедры дызайну моды БДУ.

20:00-21:30 — «Кінагасцёўня ў Янкі»: дэманструецца першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Колькасць месцаў абмежаваная. Каб набыць квіток на кінасеанс, трэба выканаць заданні ў інтэр’ерах Купалавага дома.

20:00-20:30: — «Купалаўскі ход»: магчымасць удасканаліць майстэрства ў шахматах — любімай гульне песняра.

21:00-22:00 — Майстар-клас па побытавых танцах ад гурта «Скарбніца Традыцый».

Кошт: 15 рублёў (дарослыя), 5 рублёў (школьнікі).

Адрас: вул. Янкі Купалы, 4

Галоўнай падзеяй вечара ў Літаратурным музеі стане «Літаратурны аўкцыён». Кожнага наведвальніка запрашаюць далучыцца да стварэння ўнікальнага прызавога фонду, дзе кожная кніга можа стаць сапраўдным скарбам.

Што трэба зрабіць?

Выбраць кнігу на беларускай мове, якую вы хочаце выставіць на аўкцыён (яна павінна быць у добрым стане, без пашкоджанняў).
Даслаць фота кнігі на пошту музея: naadmgbl@gmail.com.
Прыдумаць загадкавае апісанне — так, каб усім захацелася мець гэту кнігу ў сваёй бібліятэцы, але без назвы і імя аўтара.
Пасля атрымання пацвярджэння на электронную пошту завітаць у музей, каб перадаць кнігу на падрыхтоўку да аўкцыёну і атрымаць свой стартавы капітал. У святочны вечар у музеі будзе дзейнічаць уласная валюта — «літалеры».
16 мая прыйсці ў музей і стаць сведкам таго, як будзе развівацца далей гэтая літаратурная прыгода! Магчыма, галоўны лот вечара дастанецца менавіта Вам!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

 17:20—19:00 — лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель

Ноч музеяў — 2026: Час рамантыкаў і аптымістаў» у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прапануе вярнуцца да тых часоў, калі гэтая вера ў лепшую будучыню была паветрам, якім дыхаў кожны.

1960‑я — гэта час, калі моладзь стала галоўнай рухаючай сілай. Аптымізм, рамантыка адкрыццяў і веры ў чалавека — усё гэта знайшло адлюстраванне ў культуры. Пятрусь Броўка, паэт з нязгаснай усмешкай, які трымаў руку на пульсе часу, пакінуў нам у спадчыну запавет — ісці ўпарта да сваёй мары, нягледзячы ні на якія перашкоды.

ПРАГРАМА:
18:00 — Лекцыя «Мінск 1960‑х гадоў. Горад, архітэктура і людзі сонечнай эпохі» (Антон Дзянісаў, гісторык).
19:00 — Лекцыя «Больш не табу: мадэрнізацыя інтымнай сферы ў гады хрушчоўскай адлігі (1953 — 1968)» (Аляксандр Гужалоўскі, гісторык).
20:00 — Майстар-клас па джазавых танцах ад студыі танцаў «Качели».
22:00 — Канцэрт гурта «Борисовский Тракт».

А ТАКСАМА:

Выстава «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе»,
Віктарына па эпосе 1960‑х гадоў,
Майстар-клас па стварэнні паштовак з зорным небам,
Інтэрактыўная праграма з варажбой на картах Таро,
Інтэрактыў «Броўчын тэлефон», знаёмства з фільмаскопам,

Розыграш «Квітка ўдачы» і многае іншае!

Кошт 20 руб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула