БЕЛ Ł РУС

Беларусь пашле гуманітарную дапамогу Кубе, Мазамбіку і Ірану

12.05.2026 / 17:59

Nashaniva.com

Пастанову аб аказанні гуманітарнай дапамогі на больш чым 2,2 мільёна рублёў падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для Кубы падрыхтавалі 30 тон сухога малака і 3,7 тоны медыцынскіх прэпаратаў 16‑ці найменняў.

У Мазамбік адправяцца 10 тон мясных кансерваў, 8,3 тоны сухой малочнай сумесі для харчавання дзяцей, 10 тон сухога абястлушчанага малака і столькі ж пшанічнай мукі. А таксама — 5 тон лекаў 10‑ці найменняў.

Іран ад Беларусі атрымае 6 каркасных намётаў, 103 складныя ложкі, 300 коўдраў і 2900 махровых ручнікоў. Яшчэ дашлюць медыцынскую прадукцыю — 6,75 тоны прэпаратаў 32‑х найменняў.

Агульная сума гуманітарнай дапамогі з улікам дастаўкі грузу выйшла на суму больш за 2,2 мільёна рублёў.

Чытайце таксама:

Урад рэзка павялічыў вывазныя мыты на нафтапрадукты. Рост больш чым у 25 разоў

Адмянілі дзяржпадтрымку на набыццё імпартнага насення

Урад узмацніў кантроль за якасцю алкаголю

У школьных сталовых будзе больш паўфабрыкатаў

Каментары да артыкула