БЕЛ Ł РУС

У Гомелі спынілі жанчыну з трыма праміле ў крыві

13.05.2026 / 10:06

Nashaniva.com

У гомельскую міліцыю паведамілі пра неадэкватныя паводзіны кіроўцы Lada на дарозе. Патрулі ДАІ выехалі па ўказаным адрасе. 

З дапамогай іншых кіроўцаў аўтамабіль спынілі. За рулём была 43‑гадовая жыхарка Гомеля з відавочнымі прыкметамі ап’янення. Канцэнтрацыя алкаголю ў паветры, якое яна выдыхала, перавысіла 3 праміле.

Жанчыну аштрафавалі на 200 базавых адзінак (9000 рублёў), пазбавілі правоў на 5 гадоў; аўтамабіль адправілі на ахоўваемую стаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула