БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паехаў у Маскву, але Мядзведзева і Пуціна няма ў Расіі

11.06.2010 / 11:51

Аляксандр Лукашэнка выправіўся ў Маскву на перамовы з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм’ер‑міністрам Уладзімірам Пуціным. Аднак на гэты момант ні Мядзведзева, ні Пуціна ў расійскай сталіцы няма.

Дзмітрый Мядзьведзеў бярэ ўдзел у двухдзённым пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў‑сябраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце, а Уладзімір Пуцін таксама з двухдзённым працоўным візітам знаходзіцца ў Парыжы, дзе ўдзельнічае ў адкрыцці Расійскай нацыянальнай выставы.

У прэс‑службах прэзідэнта і прэм’ер‑міністра не сказалі нічога пэўнага адносна магчымай сустрэчы Мядзведзева і Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам 11 чэрвеня.

Аднак з іншых крыніцаў стала вядома,

што з расійскім прэм’ер‑міністрам кіраўнік Беларусі можа сустрэцца сёння позна ўвечары, а вось наконт аўдыенцыі ў Крамлі пытанне застаецца адкрытым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула