БЕЛ Ł РУС

Сёньня ўначы Аляксандра Казуліна адпраўляюць у калёнію

20.09.2006 / 18:42

Сядзець ён будзе разам зь Сяргеем Скрабцом

Як паведамілі прэс-службе Аляксандра Казуліна ў спэцаддзеле СІЗА №1 г. Менску сёньня ўначы А. Казуліна адпраўляюць па этапе для адбыцьця пакараньня ў калёнію агульнага рэжыму ВК №3, што знаходзіцца ў пасёлку Віцьба (Віцебская вобласьць).

Аляксандар Казулін успрыняў рашэньне пра адпраўку у калёнію (яму прысудзілі пяць з паловай гадоў зьняволеньня) спакойна. Ён заявіў, што ва ўмовах «сёньняшняй судова-прававой сыстэмы, а таксама з прычыны асабістага стаўленьня да яго кіраўніка дзяржавы» ён чакаў такой хуткай адпраўкі ў калёнію.

Менавіта ў гэту калёнію №3 быў «разьмеркаваны» прадпрымальнік, экс-дэпутат Сяргей Скрабец

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула