БЕЛ Ł РУС

Першыя сюрпрызы Чэмпіяната + відэа галоў

12.06.2010 / 16:34

Nashaniva.com

абноўлена

Карэйцы ўпэўнена расправіліся з грэкамі 2:0. А вось Аргенціна выдушыла Нігерыю 1:0.

Карэйцы ўпэўнена расправіліся з грэкамі 2:0. А вось Аргенціна выдушыла Нігерыю.

Карэянка на трыбунах перажывае за сваю каманду.

Лі Чун Су радуецца першаму голу.

Карэйцы кантралявалі становішча большую частку матча, і толькі геройства грэчаскага галкіпера Тзорваса ўратавала каманду Элады ад поўнага разгрому.

Галы запісалі сабе на рахунак Лі Чун Су і Пак Чжы Сун на 7-й і 52-й хвіліне сустрэчы.

А вось аргенцінцы перамаглі Нігерыю з мінімальным лікам 1:0. Гол на самым пачатку гульні, на 6-й хвіліне забіў Габрыель Хайнцэ.

Гульня аргенцінцаў не пераконвала, хоць і нігерыйцы цудаў футбола не паказалі.

Сёння гуляюць яшчэ Англія — ЗША (21:25, БТ).

Чытаць яшчэ: колькі цікавостак пра гасподу чэмпіяната — Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку: ПАР? Радзіма баабабаў, Шарліз Тэран і Опенгеймераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула