Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай
Падобны эпізод быў з ім і ў 2021 годзе.
Скрыншот трансляцыі
Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай. Ён схапіўся за грудзі і ўпаў.
Таварыскі матч спынілі, дагульваць яго не будуць.
Пазней футбаліст змог самастойна пакінуць поле.
Падобны эпізод здарыўся з Эрыксанам у 2021 годзе падчас чэмпіяната Еўропы — у яго спынілася сэрца.
Тады Эрыксана выратавалі. Яму ўстанавілі кардыястымулятар і дазволілі зноў гуляць у футбол.