БЕЛ Ł РУС

Трамп задумаўся аб пакупцы архіпелага Чагас у Індыйскім акіяне

8.06.2026 / 14:31

Nashaniva.com

Ён абмяркоўваў ідэю куплі астравоў з міністрам фінансаў ЗША Скотам Бэсентам.

Google.maps

Прэзідэнт ЗША разглядае магчымасць куплі архіпелага Чагас у Індыйскім акіяне, паведамляе The Telegraph са спасылкай на крыніцы. Паводле выдання, ён абмяркоўваў ідэю куплі астравоў з міністрам фінансаў ЗША Скотам Бэсентам.

Чагас застаецца прадметам спрэчкі паміж Вялікабрытаніяй і Маўрыкіем. Лондан кантралюе архіпелаг з каланіяльных часоў, аднак Маўрыкій дамагаецца яго вяртання і лічыць астравы сваёй тэрыторыяй.

Архіпелаг мае стратэгічнае значэнне: на буйнейшым востраве Дыега-Гарсія размешчана ключавая вайсковая база ЗША і Вялікабрытаніі. Брытанія і Маўрыкій узгаднілі здзелку па перадачы суверэнітэту над Чагасам Маўрыкію, але з захаваннем вайсковай прысутнасці на Дыега-Гарсіі па доўгатэрміновай арэндзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула