БЕЛ Ł РУС

ЗША і Іран абмяняліся ўдарамі

10.06.2026 / 07:56

Nashaniva.com

ЗША нанеслі ўдары па іранскіх батарэях ПРА і радарах у раёне Армузскага праліва.

Фота: Nasser Ishtayeh / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

ЗША завяршылі «ўдары па Іране, нанесеныя ў мэтах самаабароны», — заявіла Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл краіны. Там дадалі, што амерыканская армія застаецца ў стане баявой гатоўнасці.

«Сілы нанеслі ўдары па іранскіх аб’ектах СПА, наземных пунктах кіравання і радыёлакацыйных станцыях каля Армузскага праліва, выкарыстоўваючы высокадакладныя боепрыпасы з самалётаў ВПС і ВМС ЗША», — адзначана ў паведамленні камандавання ў сацсетцы X.

Па сцвярджэнні камандавання, аперацыя стала «суразмерным адказам на нядаўнія напады на амерыканскія войскі і міжнародныя гандлёвыя караблі». Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што атака стала адказам на збіты верталёт Apache у раёне Армузскага праліва.

Журналіст Axios Барак Равід са спасылкай на крыніцы паведаміў у сацсетцы X, што армія ЗША правяла тры хвалі ўдараў па Іране. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што выбухі прагучалі ў гарадах Бендэр-Абас, Джаск, Сірык, Міна́к і на востраве Кешм. Паводле інфармацыі Axios, ЗША нанеслі ўдары па іранскіх батарэях ПРА і радарах у раёне Армузскага праліва.

Улады Ірана заявілі, што ў адказ на атаку былі запушчаны ракеты і беспілотнікі па амерыканскіх вайсковых базах на Блізкім Усходзе. Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі сцвярджае, што ўдары былі нанесены, у тым ліку, па Пятым флоце ВМС ЗША ў Бахрэйне і авіябазе ў Іарданіі. Амерыканскі бок не паведамляў пра разбурэнні. Пра адбіццё атак паведамлялі ўлады Бахрэйна і Кувейта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула