БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр

10.06.2026 / 14:28

Nashaniva.com

Банальны выпадак на дачы скончыўся смерцю. У Пухавіцкім раёне пасля ўкусу асы загінуў 52‑гадовы жыхар Мінскага раёна.

Мужчына разам з жонкай прыехаў на выходныя на дачу. Як пазней распавяла жонка загінулага, 8 чэрвеня мужчына касіў траву на ўчастку, а калі пасля працы зайшоў у дом, наступіў на асу.

Жанчына прапанавала мужу выпіць супрацьалергічны прэпарат, аднак мужчына адмовіўся, палічыўшы здарэнне дробяззю. Гэта рашэнне аказалася фатальным.

Праз нейкі час стан мужчыны пачаў імкліва пагаршацца. У яго з'явілася моцнае слінацячэнне, дыханне стала цяжкім і хрыплаватым, а неўзабаве ён страціў прытомнасць.

Перапалоханая жонка тэрмінова выклікала брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, аднак выратаваць мужа медыкі ўжо не змаглі.

Папярэдняй прычынай трагедыі называюць анафілактычны шок — вострую і вельмі хуткую алергічную рэакцыю арганізма, якая прыводзіць да ацёку дыхальных шляхоў і спынення сэрца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула