БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе

10.06.2026 / 16:50

Nashaniva.com

Пасля з’яўлення ў інтэрнэце паведамлення маці дзіцяці пра збіццё яе сына падчас трэніроўкі па дзюдо на сітуацыю адрэагавалі кіраўніцтва спартыўнай школы, аддзел спорту Полацкага райвыканкама, РАУС і медыцынскія службы, піша «Полоцкий вестник». Ніякіх парушэнняў нібыта пакуль не знайшлі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: instagram.com/polotsk_sdysor

Дзяржаўнае выданне паведамляе, што, па звестках дзіцячай паліклінікі, у хлопчыка не выявілі слядоў збіцця або цялесных пашкоджанняў на твары і руках. Была зафіксаваная толькі невялікая драпіна на лбе. Таксама былі вывучаныя запісы камер відэаназірання ў спартыўнай установе.

У дзень здарэння маці з сынам і трэнер былі запрошаныя ў Полацкі РАУС. Паводле вынікаў размовы, як паведамляецца, правапарушэнняў не ўстаноўлена, а бакі заявілі, што не маюць адзін да аднаго прэтэнзій.

Тым не менш, па факце здарэння ў спартыўнай школе працягваецца службовая праверка.

Раней у сацсетках з'явілася відэа маці траіх дзяцей і блогеркі Ганны Захаравай, якое за суткі сабрала дзясяткі тысяч праглядаў і тысячы каментароў на розных пляцоўках. У ім жанчына са слязьмі на вачах расказала, што ў Полацкай СДЮШАР яе сына Кліма збілі на трэніроўцы па дзюдо аднагрупнікі. Прычым — са згоды трэнера.

Чытайце таксама:

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні

У мінскай СДЮШАР 29‑гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр

Каментары да артыкула