БЕЛ Ł РУС

У другую ноч беспарадкаў у Паўночнай Ірландыі пацярпелі 12 паліцэйскіх

11.06.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Беспарадкі ў Паўночнай Ірландыі, якія ўспыхнулі пасля нападу выхадца з Судана на мужчыну ў Белфасце, працягваліся другую ноч запар. Паліцыя прымяніла вадамёты для разгону натоўпу, які кідаў у праваахоўнікаў розныя прадметы, у тым ліку бутэлькі з запальнай сумессю, піша Бі-бі-сі.

Фота: Charles McQuillan / Getty Images

Падчас беспарадкаў пацярпелі 12 паліцэйскіх, агулам ужо арыштаваны 16 чалавек.

На кадрах, знятых на кальцавой развязцы ў раёне Сандзіноўз на паўночны захад ад Белфаста, відаць, як пратэстоўцы, апранутыя ў чорнае і ў масках, разбівалі пад'язную дарогу каля прыватнага дома, выбіваючы кавалдай кавалкі пліткі і кідаючы іх у паліцэйскіх.

Таксама быў заўважаны вялікі аўтамабіль Міністэрства інфраструктуры, які гарэў, а яшчэ падпаленыя смеццевыя кантэйнеры.

У іншых частках Паўночнай Ірландыі таксама прайшлі пратэсты, але яны ў асноўным мелі мірны характар.

Беспарадкі ў сераду не дасягнулі маштабаў сутыкненняў, якія адбыліся ў аўторак, у выніку чаго людзі былі вымушаны пакідаць свае дамы.

Сутыкненні пачаліся ў аўторак пасля таго, як напярэдадні выхадзец з Судана Хадзі Аладзід, які атрымаў прытулак у Вялікабрытаніі, напаў з нажом на мінакоў у Белфасце. У выніку адзін чалавек страціў вока і атрымаў шматлікія раненні твару і спіны.

Нападніка затрымалі выпадковыя сведкі. У сераду ў магістрацкім судзе яму выставілі абвінавачанне ў замаху на забойства і ўзялі пад варту. Наступнае судовае пасяджэнне прызначана на 8 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула