БЕЛ Ł РУС

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

12.06.2026 / 08:02

Nashaniva.com

Прыём дакументаў для залічэння ў першыя класы дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне, замацаваным за ўстановай адукацыі, будзе праходзіць па 15 жніўня.

Чарга ў Новай Баравой за суткі да пачатку прыёму дакументаў

Бацькам будучых першакласнікаў неабходна падаць заяву на імя дырэктара школы, медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці і пасведчанне аб нараджэнні.

У гэтыя ж тэрміны кіраўнік установы адукацыі або асоба, якая выконвае яго абавязкі, прымае заявы на свабодныя месцы ад бацькоў дзяцей, якія не пражываюць у замацаваным мікрараёне.

Прыём такіх дзяцей на свабодныя месцы ў школы і гімназіі будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў ад іх законных прадстаўнікоў.

Астатнія дакументы, калі будзе прынята станоўчае рашэнне аб прыёме дзіцяці ў школу, неабходна падаць з 17 па 28 жніўня.

Чытайце таксама:

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе

Каментары да артыкула