БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»

12.06.2026 / 16:55

Nashaniva.com

У Беларусі рыхтуюцца змены ў закон, які рэгулюе сістэму дзяржаўных узнагарод. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Яўген Каваленка. Паводле яго слоў, ужо распрацоўваецца законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», які ўключаны ў план падрыхтоўкі заканадаўчых актаў на 2026 год, зацверджаны Лукашэнкам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Падчас падрыхтоўкі законапраекта спецыялісты розных дзяржаўных органаў аналізуюць некалькі важных пытанняў. Разглядаецца магчымасць стварэння новых дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў, удакладняюцца асобныя нормы дзейнага закона, а таксама вывучаецца парадак вылучэння грамадзян да ўзнагароджання і патрабаванні да людзей, якія могуць атрымаць дзяржаўныя ўзнагароды.

Адной з найбольш прыкметных прапаноў стала ініцыятыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па стварэнні новага ордэна з працоўнай назвай «Бацькоўская доблесць».

Мяркуецца, што такую ўзнагароду будуць атрымліваць сем’і, якія выхавалі вялікую колькасць дзяцей і на працягу многіх гадоў паказваюць прыклад іншым грамадзянам у захаванні сямейных традыцый, умацаванні сямейных каштоўнасцяў і выхаванні маладога пакалення.

Чытайце таксама:

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз

Прэзідэнт Польшчы прапанаваў пазбавіць Зяленскага ордэна з-за таго, што падраздзяленню УСУ прысвоілі імя УПА

Многія добраахвотнікі абурыліся тым, каму далі ўзнагароды ад Ціханоўскай у Кіеве. Баркоўскі адказаў

Каментары да артыкула