БЕЛ Ł РУС

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай

13.06.2026 / 07:15

Міраслаў Яноўскі

Матч прайшоў у Інглвудзе пад Лос-Анджэлесам. Гэта самы дарагі стадыён чэмпіянату свету па футболе. На ўзвядзенне «Соў-Фай Арэны» патрацілі 5,5 млрд даляраў.

Фота: Dean Mouhtaropoulos/Getty Images

Матч наведалі некалькі сусветных зорак з розных сфер: Дэвід Бэкхэм, Пэрыс Хілтан, Біл Гейтс, акцёр Джэйсан Судэйкіс з фільма «Тэд Ласа».

А гульня скончылася з лікам 4:1, дубль на рахунку Фаларына Балагуна. 

Дарэчы, і ЗША, і Парагвай трэніруюць аргенцінцы: Маўрысія Пачэціна і Густава Альвара. На чэмпіянаце свету працуе шэсць аргенцінскіх трэнераў.

Сёння на чэмпіянаце свету згуляюць Катар і Швейцарыя (22:00).

Заўтра, калі браць у разлік беларускі час, будзе ажно пяць матчаў. Глыбокай ноччу адбудуцца гульні Бразілія — Марока (гадзіна ночы) і Гаіці — Шатландыя (04:00), а сёмай раніцы пачнецца матч Аўстралія — Турцыя (гэта група ЗША).

А 20‑й Германія — Кюрасаа, а 23‑й — Нідэрланды — Японія. 

Чытайце таксама:

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

Каментары да артыкула