БЕЛ Ł РУС

Сяржук Доўгушаў анансаваў выхад «Купальскага спеўніка» — зборніка з купальскімі песнямі з розных рэгіёнаў

13.06.2026 / 07:36

Nashaniva.com

Каманда культурніцкай ініцыятывы «Этна Традыцыя» разам з музыкай і даследчыкам беларускай спеўнай традыцыі Сержуком Доўгушавым паведаміла пра выхад новага выдання — кішэннага «Купальскага спеўніка». Сродкі на друк і падрыхтоўку кнігі збіралі талакой, піша Reform.news.

Фота: сацсеткі Сержука Доўгушава

Купалле — адно з самых любімых беларускіх свят, якое кожны год збірае разам сотні людзей у розных краінах. Новы зборнік выйдзе акурат да дня летняга сонцастаяння, каб ва ўсіх ахвотных пад рукой былі тэксты і падказкі для святкавання.

Укладальніцай «Купальскага спеўніка» выступіла вядомая этна-спявачка і фалькларыстка Паліна Курановіч. Яна сабрала пад адной вокладкай цэлы гатовы комплекс для святкавання:

Працяг папулярнай серыі

Гэта ўжо не першы супольны поспех каманды і беларускіх фундатараў. Раней у гэтай серыі выходзілі кішэнныя спеўнікі, якія сталі запатрабаванымі і папулярнымі сярод беларусаў: «Народны», «Калядны», «Бяседныя песні», а таксама «Дзіцячы спеўнік», які пабачыў свет у 2024 годзе.

«Купальскі спеўнік» працягвае гэтую традыцыю, а яго наклад мусіць складаць 1 000 асобнікаў. Замовіць кнігу можна тут.

Для тых, хто хоча далучыцца да іншых ініцыятыў «Этна Традыцыі» ці падтрымаць выданне наступных зборнікаў, магчымасць зрабіць данат можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула