Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева
Невядома, як і калі ён вярнуўся ў Беларусь.
Андрэй Сяргееў. Скрыншот сюжэту АНТ
Андрэя Сяргеева паказалі ў прапагандысцкім сюжэце АНТ. Цяпер ён за кратамі.
Сяргееў скончыў Казанскае танкавае вучылішча за савецкім часам. У 2020 годзе выходзіў на акцыі пратэсту — баставаў каля «Атланта», пасля чаго выехаў з жонкай у Польшчу.
У сюжэце мужчына кажа, што быў у камплектацыйным цэнтры ў Варшаве, дзе набіралі добраахвотнікаў у Полк Каліноўскага, а пасля паехаў ва Украіну. Але дэталі гісторыі гучаць блытана, мужчына згадвае, што ў яго былі праблемы з алкаголем.
Невядома, як і калі ён вярнуўся ў Беларусь.