Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці
Жанчына суправаджала малых футбалістаў у паездцы на адпачынак у Геленджык. Пра яе смерць паведаміла выданне Times.by.
Па інфармацыі выдання, на адпачынак ехалі 11‑12 гадовыя дзеці, якія з'яўляюцца выхаванцамі дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Гомеля і Рэчыцы.
Такія паездкі на аздараўленне ладзіліся штогод, і гэтым разам спартсмены накіроўваліся на адпачынак у Геленджык.
Журналісты таксама даведаліся пра асобу загінулай жанчыны, якая суправаджала каманду. Гэта жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2.
Усяго пасля здарэння былі шпіталізаваныя сем чалавек. Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане.
Дрон прыляцеў у аўтобус каманды ДЮСШ №2 Рэчыцы, якую павезлі на адпачынак у Геленджык у Краснадарскім краі Расіі.
Паводле паведамлення кіраўніка Бранскай вобласці Ягора Кавальчука, у аўтобусе ехала дзіцячая футбольная каманда.
Аўтобус ехаў па трасе Гомель — Бранск. У выніку выбуху загінула жанчына, якая суправаджала дзяцей.
Мясцовыя ўлады заяўляюць, што ўсіх пацярпелых аператыўна даставілі ў бальніцу, дзе медыкі аказваюць ім неабходную дапамогу. Пра стан параненых дзяцей пакуль не вядома.
У аўтобусе знаходзіліся 44 пасажыры, у тым ліку 28 дзяцей, паведамляе СК РФ.
«Астатнія пасажыры ў бліжэйшы час будуць вернутыя дадому», — гаворыцца ў паведамленні.