БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Светлагорска ішла дадому п’яная, падала і пабілася. Мужу сказала, што яе збілі і згвалтавалі

19.06.2026 / 18:00

Nashaniva.com

У Светлагорску завялі крымінальную справу на 34‑гадовую жанчыну, ёй пагражае да 5 гадоў турмы за хлусню пра згвалтаванне.

34‑гадовая жыхарка райцэнтра звярнулася ў міліцыю з заявай, што яе збілі і згвалтавалі. І тое самае, як піша «Гомельская праўда», яна расказвала мужу. Аднак праверка паказала іншае.

Паводле міліцыянтаў, напярэдадні жанчына была ў гасцях, дзе моцна перабрала з алкаголем. Калі яна вярталася дадому нападпітку, то неаднаразова падала і ў выніку атрымала траўмы. Каб растлумачыць мужу свой неахайны выгляд і цялесныя пашкоджанні, жанчына сказала, што стала ахвярай злачынства.

Cямейны скандал скончыўся крымінальнай справай за заведама ілжывы данос. Жанчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула