БЕЛ Ł РУС

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?

20.06.2026 / 15:52

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці з канца мая жыхары заўважылі анамальнае нашэсце жукоў, якія знішчаюць расліны.

Нашэсце жукоў у Дзяржынскім раёне. Скрыншот відэа ў тыктоку

У адным з відэа ў тыктоку жыхарка Дзяржынскага раёна скардзіцца, што жукі абляпляюць сцены дамоў і лезуць унутр. Яна мяркуе, што іх стала шмат з-за апрацоўкі палёў побач.

Гэтыя жукі — ліставы люцэрнавы скасар.

На актыўнасць жукоў у гэтым сезоне найхутчэй паўплывала анамальна снежная зіма, кажуць беларускія навукоўцы. Насякомыя паспяхова яе перажылі.

«Было добрае снежнае покрыва, шкоднікі не вымерзлі, выйшлі з зямлі і мігрыруюць»,— расказала на «Беларусь 1» начальніца аддзела Мінскай абласной інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Вікторыя Козак.

Яна параіла, што рабіць дачнікам.

«Лепш выкарыстоўваць розныя прэпараты, якія зарэгістраваны ў дзяржаўным рэестры сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў, якія ёсць у адкрытым доступе. А таксама выкарыстоўваць глыбокае ўзворванне, каб можна было жукоў глыбей адправіць у глебу, каб у іх было менш магчымасці потым з'явіцца».

Цыкл развіцця новых пакаленняў у гэтага віду жукоў усяго раз у два гады.

Бліжэй да жніўня з кукалак выйдуць маладыя жукі. Але яны застануцца ў глебе да красавіка — пачатку мая наступнага года.

Ці маглі гэтыя жукі міграваць з суседніх рапсавых палёў з-за іх апрацоўкі хімікатамі? Навукоўцы кажуць, што не: гэты від насякомых зусім абыякавы да рапсу — ён паядае бабовыя культуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула